- Главная
- Новости
-
К истории трибофатики
- Ученые о трибофатике
- Основные этапы развития трибофатики
- Некоторые этапы и перспективы развития трибофатики (материалы к ее истории)
- О развитии представлений об усталости металлов при объемном нагружении и трении
- Ученый-механик Л. А. Сосновский (к научной биографии)
- Статьи из Белорусской энциклопедии
- Испытательное оборудование
- НИР
- Международные симпозиумы
- Публикации
- Государственные стандарты
- Патенты
- Диссертации
- Награды. Поощрения
Статьи из Белорусской энциклопедии
САСНОЎСКІ ЛЕАНІД АДАМАВІЧ (н. 25.7.1935, в. Палессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галiне прыкладной механiкi, адзiн з заснавальнiкаў трыбафатыкi. Д-р тэхн. н. (1987), праф. (1988). Засл. дз. нав. Беларусi (1998). Скончыў Ленiнградскi горны iн-т (1958). З 1976 у Магiлёўскiм тэхнал. iн-це (з 1978 заг. кафедры), з 1980 у Бел. ун-це транспарту (у 1989–99 заг. кафедры). Навук. працы па буд. механiцы, супрацiўленнi матэрыялаў, тэорыi надзейнасцi, механiцы стомленаснага разбурэння, тэарэт. асновы трыбафатыкi. Дзярж. прэмiя Украiны 1997.
Тв.: Статистическая механика усталостного разрушения. Мн., 1987; Сопротивление усталости металлов и сплавов: Справ. Ч. 1–2. Киев, 1987 (разам з В. Т. Трошчанкам); Трибофатика: О диалектике жизни. 2 изд. Гомель, 1999; Износоусталостные повреждения и их прогнозирование (Трибофатика). Гомель, 2000 (у сааўт.).
Сосновский Л.А. Беларуская энцыклапедыя. –Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2002. –Т. 14. –С. 191.
ТРЫБАФАТЫКА (ад грэч. tribos трэнне + англ. fatigue стомленасць), навукова-тэхн. дысцыплiна, якая вывучае зносастомленасныя пашкоджаннi (ЗСП) i разбурэннi сiлавых сiстэм. Грунтуецца на механiцы стомленаснага разбурэння, трыбатэхнiцы, тэорыi надзейнасцi мех. сiстэм, матэрыялазнаўстве i iнш. Выкарыстоўваецца для кiравання працэсамi ЗСП з мэтай забеспячэння аптымальнага рэсурсу сiлавой сiстэме.
У Т. сiлавой называюць усякую сiстэму, якая ўспрымае i перадае паўторна-пераменную нагрузку i ў якой адначасова рэалiзуецца працэс трэння ў любым праяўленнi (слiзганнi, качэннi, удары i iнш.). Пры эксплуатацыi гэтых сiстэм узнiкаюць комплексныя ЗСП, асн. вiдамi якiх з’яўляюцца фрыкцыйна-мех., кантактна-мех., эразiйна- i каразiйна-мех. i фрэтынг-стомленасць. Паводле Т., зменьваючы ўмовы трэння i (або) умовы цыклiчнага нагружэння належным чынам, можна эфектыўна кiраваць кiнетыкай працэсаў ЗСП. Стан сiлавой сiстэмы ў любы момант эксплуатацыi ацэньваецца па iнтэгральным параметры, на якiм заснавана кiраванне гэтымi працэсамi. У Т. робяць разлiк работаздольнасцi сiлавых сiстэм па крытэрыях ЗСП. Для ацэнкi нясучай здольнасцi, надзейнасцi i даўгавечнасцi аб’ектаў выкарыстоўваюць статыстычную мадэль дэфармаванага цвердага цела з небяспечным аб’ёмам – канечнай вобласцю з крытычным напружаннем у ёй.
На Беларусi даследаваннi па Т. вядуцца ў НВА «Трыбафатыка» i Бел. дзярж. ун-це транспарту (Гомель), Iн-це механiкi машын Нац. АН Беларусi, ВА «Гомсельмаш» (Л. А. Сасноўскi, М. С. Высоцкi, А. У. Багдановiч, У. А. Шурынаў, Г. П. Ажыгар, В. А. Жмайлiк, А. М. Елавой i iнш.). Значны ўклад у станаўленне i развiццё Т. зрабiлi таксама расiйскiя (К. В. Фралоў, М. А. Махутаў), украiнскiя (В. Т. Трошчанка) i iнш. вучоныя.
Лит.: Сосновский Л. А., Махутов Н. А. Трибофатика: износоусталостные повреждения в проблемах ресурса и безопасности машин. М.; Гомель, 2000; Слово о трибофатике. Мн., 1996; Износоусталостные повреждения и их прогнозирование (Трибофатика). Гомель, 2001. Л. А. Сасноўскi.
Трыбафатыка. Беларуская энцыклапедыя. –Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2002. –Т. 15. –С. 542.